Рубрыка "Праменад"

3 мая 2019

Японская вясна, венесуэльскі касцюм і беларуская акварэль. Пра мерапрыемствы, якія можна наведаць у выхадныя ў Мінску,  раскажа  Ларыса Гулякевіч. Рубрыка "Праменад".

У Мінск прыйшла японская вясна. Традыцыі японскага кімано, чайная цырымонія, выставы і спектаклі - цікавая праграма Тыдня японскай культуры закране і выхадныя. 

Калі зацвітае сакура,  і нюансы чайнай цырымоніі. Да таго ж майстар-класы па правільным адзяванні традыцыйнага кімано.  Большая частка мерапрыемстваў Тыдня японскай культуры праходзіць у мінскім Доме дружбы. Тут жа выстава японскага мастацтва, а на выхадныя пройдуць турніры па японскіх шахматах, у якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя, знаёмыя з правіламі сёгі.

А гэта яскравая экспазіцыя прысвечана знакамітым дзеячам Венесуэлы. Музычныя інструменты, жаночае адзенне, вышытае ўручную, а таксама посуд і прадметы побыту - прадстаўляюць культуру гэтай краіны. 

Пазнаёміцца з культурай Венесуэлы запрашае мастацкая галерэя "Універсітэт культуры". Амаль 40 жывапісных партрэтаў знакамітых дзеячаў Венесуэлы. Выставу дапаўняюць прадметы нацыянальнага побыту і калекцыя жаночага касцюма з упрыгажэннямі ў індзейскіх матывах. У культуры Венесуэлы надаецца асаблівая ўвага захаванню народнай творчасці:  рамёствам, спевам, танцам і абрадам. Выстава бясплатная. 

Хасэ Багіяна Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі: "Сама выстава падзелена на чатыры часткі. Адна прысвечана гісторыі нашай краіны, другая частка - буйныя дзеячы нашай краіны, трэцяя - гэта карты, якія адлюстроўваюць ход мінулых падзей. Апошняя частка - дэкаратарыўна-прыкладное мастацтва нашай краіны, а таксама нацыянальныя касцюмы".

У суседняй зале мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" - аўтарская выстава Гунефы Мацюшэнкавай. Мовай акварэлі яна раскрывае "Суб'ектыўнае ў аб'ектыўным".

У экспазіцыі - больш за 80 работ, выкананых у тэхніцы акварэлі. Карціны аўтара - не проста жывапісныя работы, гэта вокны ў свет падсвядомасці.

Гунефа Мацюшэнкава - мастак-педагог Слуцкай дзіцячай школы мастацтваў, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і акварэліст. Сярод яе выхаванцаў - стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі. Інфармацыя пра Гунефу Мацюшэнкаву ўключана ў першы том энцыклапедыі "Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь".

Нагадаем, што ў Нацыянальным мастацкім працягваецца ўнікальны выставачны праект скульптур Сальвадора Далі. Прыемных і нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.