Рубрыка "Праменад"

31 мая 2019
Набліжаюцца першыя выхадныя лета. Дзеці спяваюць джаз у Белдзяржфілармоніі, дамскія аксесуары мінулых стагоддзяў  у галерэі Савіцкага і свята Швецыі  ў Верхнім горадзе ў Мінску. Пра гэта і не толькі  "Праменад" з Ларысай Гулякевіч.

Дзеці спяваюць джаз. Творчыя і таленавітыя, крэатыўныя і смелыя на сцэне Белдзяржфілармоніі ў суботу прадэманструюць вакальныя здольнасці разам з флагманамі беларускага джаза -  групай Apple Tea. Рубрыка “Праменад” трапіла на рэпетыцыю.

Прафесійныя і дзіцячыя галасы разам. У праграме канцэрта  папулярныя джазавыя кампазіцыі. Сярод удзельнікаў як навучэнцы школы сучаснага вакальнага мастацтва, так выпускнікі, якія зараз вучацца ў прэстыжных музычных установах ЗША І Еўропы, а таксама прызёры міжнародных конкурсаў і фестываляў.

"Дамскія штучкі" XVII-XIX стагоддзяў у гарадской сядзібе Верхняга горада Мінска - гістарычным будынку XVIII стагоддзя - выстаўлены невыпадкова. Тут калісьці быў музей і модны магазін. Пра жаночыя сакрэты мінулага - у сучаснай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Экспанаты выставы захоўваюць памяць пра былых уладальнікаў. Так, дакладна вядома, што Юрый Кабылінскі збіраў творы мастацтва і старадаўнасці, з якіх зрабіў музей у сваім доме. А кіраўнік горада тых часоў Леапольд Дальпацэ адкрыў модны магазін. Старажытныя экспанаты прадэманстраваны з прыватнай калекцыі мастацтвазнаўца Ігара Сурмачэўскага. Дарэчы, майстар сам займаецца рэстаўрацыяй прадметаў са свайго ўнікальнага збору. 

Колер і матэрыял. Амаль 30 работ выкананы ў стылі эклектыкі, дзе жывапіс і дэкатарыўна-прыкладное мастацтва  разам. Галерэя "Універсітэт культуры" запрашае. Нефармальны падыход італьянскага паэта і мастака Алідора Каточы да стварэння карцін  ў тым, што мастацкія творы прасякнуты рознымі тэмамі, у тым ліку сацыяльнымі, экалагічнымі і эстэтычнымі. Звычайна матэрыялы для стварэння экспрэсіўных работ аўтар знаходзіць на антыкварных кірмашах.

Свята Швецыі пройдзе ў самым сэрцы Мінска - на плошчы ля ратушы. У праграме  нацыянальныя песні, танцы, перформансы і, зразумела, фуд-корты. Аб сюрпрызах даведаецеся непасрэдна падчас свята ў суботу. На тэрыторыі Верхняга горада ў суботу разгорнуцца 17 пляцовак - турыстычная, спартыўная, віртуальная, індустрыяльная і аўтамабільная. Да таго ж у праграме  сустрэчы з фуд-блогерамі, прэзентацыі, конкурсы, віктарыны. Упершыню свята будзе праходзіць у інклюзіўным фармаце. Музычную праграму складуць выступленні шведскага хору і Енс Лекман з лірычнымі баладамі. Хедлайнерам свята стане шведская спявачка Лорын і гурт J:Морс. Дзённая праграма - з 13:00 да 18:00, вячэрняя  пачнецца  ў 20:30 і будзе доўжыцца да 23:00. 

 А ў парку імя Горкага ўсе выхадныя фестываль сям'і "Горад шчаслівых людзей". Прыемных і нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.