Рубрыка "Праменад"

31 марта 2017

Якую культурную праграму падрыхтавала сталіца на выхадныя? Пажартаваць з музыкантамі заўтра прапануе Белдзяржфілармонія. У галерэі «Універсітэт культуры» - фотавыстава, прысвечаная юбілею мэтра беларускага балета Валянціна Елізар'ева, а ў гасцёўні Галубка – калекцыя мініяцюрных выданняў да 500-годдзя першай друкаванай кнігі. Падрабязнасці ў нашай рубрыцы «Праменад» з Ларысай Гулякевіч.

Усе мы ведаем пра сілу кнігі. Друкаванай, электроннай, нават аўдыя. Гасцёўня Уладзіслава Галубка прапануе калекцыю мініяцюрных кніг, якія з'яўляюцца асобным відам мастацтва. Больш за 300 унікальных выданняў, у тым ліку па філасофіі, класічнай і духоўнай літаратуры.

Экспазіцыя прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Мініяцюрныя выданні - гэта асобны від мастацтва і прадукцыі выдавецтва. Па стандартах нашай краіны, фармат такой кнігі не павінен перавышаць 100х100 мм, асаблівы характар афармлення тэкста і ілюстрацый. Кніжная выстава падтрымліваецца партрэтнай галерэяй беларускага мастака Уладзіміра Акулава.

Станаўленне знакамітай «Беларускай школы балета». Еўрапейскі ўзровень пастановак і сусветнае прызнанне. «Фотарэпартаж з цяперашняга часу» - выстава прысвечана юбіляру народнаму артысту СССР і Беларусі Валянціну Елізар'еву.

На працягу 35 гадоў Валянцін Елізар'еў узначальваў Вялікі тэатр Беларусі, стварыў больш за 15 спектакляў. Сярод іх балеты «Кармэн-сюіта», які ён паставіў у 26 гадоў, «Ціль Уленшпігель», «Спартак», «Шчаўкунчык», «Жар-птушкі», «Стварэнне свету» і іншыя.

Сёння яго вучні працягваюць справу майстра, а сам 70-гадовы юбіляр ставіць спектаклі ў вядучых тэатрах Еўропы, Японіі, Кітая, краін Блізкага Усходу.

У гэтую субботу, 1 красавіка - Дзень гумару. Музычная гасцёўня ладзіць традыцыйны і ўжо легендарны канцэрт, дзе музыканты жартуюць. Вялікая зала Белдзяржфілармоніі запрашае а 19-ай гадзіне. А “Праменад” трапіў на рэпетыцыю жартоўнага канцэрта.

Напярэдадні Вялікадня кожную нядзелю - майстар-класы па распісванні яек у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.