Рубрыка "Праменад"

1 декабря 2017

Колер хвалюе душу не менш, чым музыка. Менавіта так у сваіх успамінах Марк Шагал выказваў любоў да мастацтва. Асобнае месца ў яго творах займаюць вобразы менавіта музыкі і музыкантаў. Заўтра ў Музеі гісторыі беларускага кіно адбудзецца музычна-светлавы перфоманс. Арганізатары прапануюць пагрузіцца ў свет творчасці, эмоцый і пачуццяў майстра.

Як гучыць музыка колеру? Раскажа Ларыса Гулякевіч. Рубрыка "Праменад".

Незвычайнае прысвячэнне Шагалу прапануе Музей беларускага кіно. Музычна-светлавы перформанс сродкамі музыкі і спецэфектаў прадстаўляе творчасць сусветна вядомага мастака з Віцебска.

Сёлета свет адзначае 130 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала, творчасць якога прасякнута музыкай. Ён вядомы як стваральнік дэкарацый і касцюмаў для пастановак балета. Асобнае месца займаюць у яго жывапісе і вобразы музыкантаў. Арганізатары гэтага міні-праекта, які пройдзе суботнім вечарам у Музеі беларускага кіно, убачылі колеры твораў Шагала праз музыку і святлоадбівальныя фарбы.

Сакскае золата эпохі ранняга жалеза 7-3 стагоддзяў да нашай эры на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў праекце «Шэсце "залатога чалавека" па музеях свету».

У 1969 годзе ў кургане Ісык ля горада Алматы археалагічная экспедыцыя знайшла і адкрыла пахавальную камеру сакскага правадыра. Каля 4800 упрыгажэнняў. Пасля фараона Тутанхамона – гэта большая колькасць залатых прадметаў, калісьці знойдзеных у грабніцах. Сёння «Залаты чалавек» вядомы ўсяму свету і з'яўляецца сімвалам Рэспублікі Казахстан. За няпоўныя паўстагоддзя казахская археалагічная навука паказала свету шэсць «залатых людзей», што з'яўляецца культурнай спадчынай Вялікага сцяпнога пояса Еўразіі.

У Вялікім тэатры Беларусі ў суботу абноўлены і неўміручы балет Хачатурана «Спартак». Мэтр Елізар'еў даў новае жыццё балету, які быў пастаўлены ў 1980 годзе.

Народны артыст Савецкага Саюза Валянцін Елізар'еў, які 36 гадоў прысвяціў акадэмічнай сцэне, зрабіў новую рэдакцыю вядомага спектакля «Спартак» да свайго 70-гадовага юбілею. Некаторыя сцэны легендарны балетмайстар абнавіў, а некаторую частку поўнасцю змяніў. У спектакль быў уведзены новы склад артыстаў балета. Заўтра - 1 снежня – другі прэм'ерны спектакль «Спартак».

Да 85-годдзя Беларускай акадэміі музыкі - канцэрт вакальна-харавога факультэта на сцэне Белдзяржфілармоніі ў суботу. Нясумных выхадных!