Калядны баль пад стары Новы год у Лошыцкай сядзібе

12 января 2018

Калядны баль на стары Новы год. Музей «Лошыцкая сядзіба» аднаўляе адну з самых папулярных шляхецкіх забаў на землях Беларусі першай паловы XIX стагоддзя. Бальны танец у перыяд ампіру адыгрываў важную ролю ў жыцці грамадства, жэстамі можна было выказаць шэраг пачуццяў і адносін паміж людзьмі. У праграме вечара – кадрыль, полька-тройка, славуты паланэз Агінскага, а таксама музычныя і інструментальныя нумары, якія створаць атмасферу шляхецкага балю.

Танцавальна-музычная праграма ў музеі "Лошыцкая сядзіба" дапаможа заўтра на пэўны час зазірнуць у часы старажытнасці.