Роўна тыдзень застаўся да выступлення NaviBand на "Еўрабачанні"

4 мая 2017

Беларуская мова ўпершыню прагучыць на конкурсе, аўдыторыя якога летась перавысіла 200 мільёнаў гледачоў. Артысты выканаюць песню "Гісторыя майго жыцця". Напярэдадні артысты правялі першую індывідуальную рэпетыцыю, дзе ўбачылі варыянты здымкі свайго нумара. У найбліжэйшыя дні пастаноўка будзе дапрацоўвацца, і ўжо ў суботу беларускіх удзельнікаў чакае яшчэ адна рэпетыцыя. 

Ён Ола Санд, супервайзер конкурсу "Еўрабачанне": "У вас вельмі жывое выступленне. Неверагодны ўзрыў эмоцый - шмат радасці, шчасця. На гэта весела і захапляльна глядзець. І я жадаю, вядома, поспеху беларускай дэлегацыі".

За падрабязнасцямі "Еўрабачання" можна сачыць у дзённіках і галоўных навінах. Прамыя трансляцыі шоу тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" будуць весці 9, 11 і 13 мая.