Расціславу Янкоўскаму - 85

5 февраля 2015

Сёння юбілей адзначае, мабыць, самы вядомы акцёр Беларусі. Расціславу Янкоўскаму - 85. Адным з першых народнага артыста павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Яго аднолькава любяць і гледачы, і крытыкі, і рэжысёры. 60 гадоў на мінскай сцэне! Сотні вобразаў: цары, каралі, бароны. І, вядома, кіно. Сёння пра Янкоўскага мала сказаць "улюбёнец публікі". Хутчэй ужо сімвал нацыянальнага тэатральнага мастацтва. 

Рэпартаж Алены Борматавай.

Складаючы рэпертуар на люты, адміністрацыя тэатра імя Горкага адмыслова пакінула чацвер 5-га свабодным. Спектакль ў афішы значыцца на дзень пазней. Але колькасць людзей у фае тэатра з букетамі выдае, што сёння ў храме Мельпамены - не выхадны. Сцэна аддадзена аднаму акцёру - старэйшаму з роду Янкоўскіх.

Клан Янкоўскіх амаль цалкам у Мінску. Ад старэйшых да самых малодшых. Тэатр - не проста месца служэння іх брата, бацькі і дзеда. Гэта першы дом Янкоўскіх у сталіцы.

Сёння ўсё прысвечана яму - мэтру беларускай сцэны. Віншавальныя тэлеграмы з усіх куткоў былога Саюза. Асабіста віншаваць юбіляра прыйшлі не толькі беларусы. Дэсант артыстаў Расіі таксама сёння ў Рускім тэатры Мінска.

Яму аднаму ўдалося зрабіць немагчымае. Усяго на адзін вечар цалкам сабраць усю трупу. Кожны акцёр мінскага Горкаўскага свае працоўныя графікі падстройваў пад Янкоўскага. Бенефіс мэтра ў дзень яго нараджэння.

Ён сам робіць падарунак і калегам, і прыхільнікам. 85 святкуе на сцэне, куды ўпершыню выйшаў амаль 60 гадоў таму. З’яўленне будучай легенды гучным не назавеш. Эпізод у спектаклі “Галоўная стаўка”.

У Мінск Янкоўскі прыехаў на кінапробы. Малады акцёр служыў у ведамасным тэатры закрытага Ленінабада – сучасны Таджыкістан. На пробах яго і заўважылі акцёры мінскага Горкаўскага. Так ён трапіў у трупу, а першая проба ў кіно была няўдалай. Селянін - не яго амплуа. Дарэчы, як і кіно. Для Янкоўскага заўжды тэатр быў на першым месцы.

108 грымёрка ў закуліссі Рускага тэатра. За Янкоўскім яна замацавана з першага дня яго служэння мінскай сцэне. Амаль 60 гадоў. Яна была і домам. Менавіта тут жыла сям’я акцёра. У суседняй - старэйшы сын і малодшы брат - той самы Мюнхгаўзен - Алег Янкоўскі.

Гісторыю сям’і Янкоўскіх можна вывучаць па фотаздымках у грымёрцы акцёра. На стале і сценах - твары родных і блізкіх людзей. Брат, сыны, унукі. Яны ўсе ж і ў зале. Ад старэйшага да самага малодшага - ершакласніка Івана. Дарэчы, на яго малюнак старэйшы з Янкоўскіх глядзіць перед кожным выхадам на сцэну.