Расійская група Мумій Троль упершыню выступіла ў Брэсце

30 октября 2014
Музыканты толькі вярнуліся з Кітая, з вялікага азіяцкага гастрольнага тура. Артысты не баяцца эксперыментаваць. Летась яны здзейснілі кругасветнае падарожжа на ветразным судне. У выніку атрымаўся цэлы альбом. Дарэчы, на экраны ў наступным годзе выйдзе мастацкі фільм SOS матросу. У Брэсце ж музыканты выканалі як новыя песні, так і хіты.

Ілля Лагуценка, лідар групы Мумій Троль: Ніколі не ўтойваў, што мае карані, мой дзядуля з Беларусі. Ён нарадзіўся ў Магілёве. Менавіта з Магілёва пераехаў у Маскву. Той самы, які стаў потым пасля знакамітым архітэктарам, спраектаваў усім вядомыя хрушчоўкі. Мне падабаецца прыязджаць у Беларусь. У мяне тут шмат сяброў. Мне падабаецца мясцовы настрой.Сёння група Мумій Троль выступіць у Гродне. Затым у спісе гастрольнага тура - Гомель. 2 лістапада артысты дадуць канцэрт у Мінску.