Рамуальд Будрыс і Яўген Васілеўскі ўзнагароджаныя медалём Францыска Скарыны

25 февраля 2014

За значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў галіне культуры Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны дырэктара Літоўскага мастацкага музея Рамуальда Будрыса і былога саліста Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Яўгена Васілеўскага.
Апошнім часам культурны абмен паміж музеямі Літвы і Беларусі актывізаваўся, што спрыяе захаванню нацыянальных традыцый і папулярызацыі беларускай культуры за мяжой.