Рамантыка беларускай правінцыі ў Мінску

29 января 2020
Напярэдадні ў Нацыянальным мастацкім музеі адбыўся вернісаж Кастуся Качана, якога мастацтвазнаўцы называюць песняром беларускіх мястэчак. На яго палотнах знаходзяць адлюстраванне побыт сельскага чалавека, жыццё малых гарадоў, прыгажосць і паэтычнасць нашай прыроды. Асабліва часта мастак піша Навагрудчыну - сваю малую радзіму. Менавіта ў гэтым горадзе Кастусь Качан адным з першых у нашай краіне заснаваў прыватную карцінную галерэю. Сёння арт-прастору актыўна наведваюць турысты і знаёмяцца з творчасцю не толькі Кастуся, але і іншых беларускіх мастакоў.

Усяго на мінскай выставе майстра экспануецца каля 6 дзясяткаў работ за ўвесь перыяд творчасці аўтара.