Рок у выкананні сімфанічнага аркестра

20 октября 2016

У гэтыя хвіліны ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі гучаць апошнія акорды культавых хітоў рок-куміра мільёнаў Віктара Цоя. Лепшыя песні легендарнай групы 80-х "Кіно" ў сімфанічнай апрацоўцы прапанавалі Прэзідэнцкі аркестр Беларусі і сусветна прызнаны лепшым трыб'ютам групы "Кіно" рок-калектыў "Чорны квадрат". За дырыжорскім пультам маэстра Віктар Бабарыкін. Не проста пераігрыванне культавых кампазіцый групы, хітам Цоя літаральна далі другое жыццё. Спецыяльна для праекта лепшыя кампазітары Беларусі і Расіі стварылі цалкам арыгінальныя партытуры.

Над гэтай праграмай Прэзідэнцкі аркестр Беларусі працаваў на працягу месяца. А ўжо гэтым вечарам паўтары тысячы беларускіх меламанаў пачулі песні апошняга героя рускага рока скрозь прызму сімфанічнай музыкі.