Рок-марафон Наваполацк - горад без наркотыкаў

6 сентября 2014
На цэнтральнай плошчы Наваполацка сёння гучыць рок. Грандыёзны канцэрт з удзелам 15 рок-калектываў з усёй Беларусі арганізавала грамадскае аб'яднанне Белая Русь у рамках акцыі Музычныя вечары Белай Русі. Маштабны 7-гадзінны марафон праходзіць пад дэвізам Наваполацк - горад без наркотыкаў.

Гэта ўжо чацвёрты рок-фэст у Наваполацку. На яго сцэне заявілі аб сабе шматлікія музычныя групы-пачаткоўцы. Акрамя таго, Наваполацк - малады студэнцкі горад. Гэтым шмат у чым і абумоўленая ідэя мерапрыемства.