Родная мова сёння гучала ў сталiчнай гiмназii № 4

15 февраля 2018

Беларускія школьнікі тым часам чытаюць вершы на роднай мове. Сёння яна гучала у сталiчнай гiмназii № 4, дзе адбыўся другі этап рэспубліканскага конкурсу юных чытачоў. Вучні 7-х і 8-х класаў сустрэлiся, каб выканаць адзін з твораў беларускай літаратуры і пазмагацца за прызавое месца. Лепшыя ўдзельнікі конкурсу пройдуць у фінал праекта, які адбудзецца ў маі.

Лепшых дэкламатараў адзначылі каштоўнымі прызамі – мабільнымі тэлефонамі. Асноўная мэта праекта - адкрыццё цудоўнага свету беларускай літаратуры для дзяцей і падлеткаў.