Вынікі праслухоўвання на "Еўрабачанне" будуць абвешчаныя сёння ў праграме "Панарама"

4 февраля 2019

Гэтымі хвілінамі ў Белтэлерадыёкампаніі праходзіць праслухоўванне кандыдатаў на права прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні". У студыі "600 метраў" артысты прадстаўляюць свае кампазіцыі фокус-групе, якая і вызначыць фіналістаў праекта.

За тым, што адбываецца, сочыць Іна Пілевіч.

Вось сюды - у самы цэнтр студыі "600 метраў" - выходзяць канкурсанты, каб прадставіць свае кампазіцыі. На праслухоўванні дапушчаецца толькі жывое выкананне. Ацэньвае песні фокус-група. Гэта дзевяць экспертаў, сярод якіх музыканты, кампазітары, аранжыроўшчыкі, прадзюсары, прадстаўнікі Міністэрства культуры.

Да гэтай хвіліны журы праслухала …….. кампазіцый. Усяго ж на электронны адрас праекта паступіла 113 заявак з 16 краін. І гэта рэкордная колькасць ахвочых за апошнія 7 гадоў. А згодна з палажэннем праекта, удзел замежных выканаўцаў дапушчаецца. Так што, якую толькі мову не пачуеш сёння ў калідорах Белтэлерадыёкампаніі. Тут прэтэндэнты з Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Вялікабрытаніі, Швецыі, ЗША, Канады, Латвіі, Ізраіля, Казахстана і Нігерыі. Удзельнічаюць і зоркі нацыянальных адбораў мінулых сезонаў: Napoli , ALEN HIT , "Аура", "Правакацыя". Давайце паслухаем інтэрв'ю канкурсантаў і паглядзім урыўкі іх выступленняў.

Дарэчы, сачыць за тым, што тут адбываецца, можна ў рэжыме рэальнага часу анлайн. Паводле традыцыі сайт медыяхолдынга tvr.by вядзе прамую трансляцыю праслухоўвання. Так што далучайцеся, дзяліцеся ўражаннямі, рабіце стаўкі. Гэтым вечарам фокус-група вызначыць дзясятку фіналістаў. Праўда, колькасць удзельнікаў гала-канцэрта можа быць зменена па прапанове журы.

Вынікі праслухоўвання будуць абвешчаныя гэтым вечарам у праграме "Панарама". Хто ж адправіцца ў музычную камандзіроўку ў Тэль-Авіў у маі, вырашыцца па выніках гала-канцэрта. Дату яго правядзення мы таксама абвесцім гэтым вечарам на "Беларусь 1".

Сёння праходзіць праслухоўванне прэтэндэнтаў на "Еўрабачанне - 2019". Прамую трансляцыю вядзе сайт медыяхолдынга tvr.by. Падрабязнасці ў наступным выпуску.