Рэжысёру Барысу Луцэнку - 80!

16 сентября 2017

Ён ярка ўварваўся ў тэатральны свет у пачатку 70-х і стаў у ім чалавекам-эпохай і легендай. Рэжысёр Барыс Луцэнка сёння юбіляр. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі з 80-годдзем. Барыс Луцэнка ў сваіх спектаклях асучасніў рускую, сусветную класіку і адкрыў паўнаважкасць беларускай драматургіі.

Расказвае Наталля Бардзілоўская. Непазнавальна перавернутае рашэнне. Авантурызм і эпатаж. Спектакль-шоу. Такі аўтарскі стыль Луцэнкі. І аб ім рэжысёр заявіў адразу ж, як толькі пераступіў парог тагачаснага Рускага (сёння Нацыянальнага тэатра імя Горкага). На пачатку 70-х галоўны рэжысёр тэатра імя Горкага ён паставіў «Макбет» і выдаў трагедыю Шэкспіра не крывавай любоўнай драмай, а вострасацыяльнай напружанай навелай. Нетрывіяльны спектакль “Макбет” прагрымеў на ўвесь Саюз, зрабіў фурор у Еўропе і стаў асабістай візітоўкай Луцэнкі.

Далей былі «Трохграшовая опера», “Трагедыя чалавека», ”Апавяшчэнне Марыі”. Гэта наогул быў трыумф беларускага тэатра. Луцэнка служыў у Горкаўскім, Раеўскі – у Купалаўскім. Аднакурснікі-рэжысёры паднялі беларускую Мельпамену на недасягальны п’едэстал.

Быў перапынак. Амаль на 10 гадоў Луцэнка пакінуў Рускі і стаў на чале Тэатра-студыі кінаакцёра. І там запатрабаваны, але масштабу рэжысёра адпавядалі вялікая трупа, вялікая сцэна. Яго прымае аднакурснік Раеўскі. Здымае на нашым тэлебачанні. У 90-х Луцэнка вяртаецца ў Горкаўскі тэатр.

Сам жа Барыс Луцэнка родам з Адыгеі, з Майкопа.

На Каўказе правёў дзяцінства, хлопчыкам заспеў вайну. Калі вучыўся на чыгуначніка ў Растове-на-Доне, пазнаёміўся з самадзейным тэатрам. Іграў на сцэне, зняўся і ў эпізодзе ў кіно. У 60-х пераехаў на Беларусь. І нават пачаў ставіць па-беларуску.

Восенню Барыс Луцэнка плануе нанова паставіць ужо рэпертуарную рэч - «Двое на арэлях» Уільяма Гібсана. Але ж галоўная задумка – “Лісістрата” - камедыя грэка Арыстафана. Гісторыя пра тое, як адна жанчына спыніла вайну паміж Афінамі і Спартай. Рэч вельмі актуальная ў сённяшнім неспакойным свеце, лічыць Луцэнка.