Рэжысёр Аляксандра Бутар прэзентавала рамантычную камедыю "У асабістую прастору ўваход забаронены"

23 января 2018

Прэм'ера фільма ад рэжысёра працягу "Белых Рос" і ўладальніцы прыза "Залаты Рэмі". Аляксандра Бутар учора ў сталічным кінатэатры "Масква" прэзентавала рамантычную камедыю "У асабістую прастору ўваход забаронены". У карціне зняліся як пачаткоўцы, так і добра вядомыя беларускія акцёры: Сяргей Жбанкоў, Ганна Палупанава. Фільм створаны без дзяржаўнай падтрымкі, асноўную частку выдаткаў узяла на сябе сама Аляксандра Бутар. Таксама рэжысёр выступіла ў ролі аўтара сцэнарыя і прадзюсара. Здымкі праходзілі ў Мінску і яго наваколлях. Галоўны герой - таленавіты, але закамплексаваны праграміст. Жыццё заўзятага кар'ерыста змяняе каханне. Стужка з максімальнай канцэнтрацыяй дзейства - сюжэт разгортваецца на працягу аднаго дня.

Фільм выйдзе ў пракат першага лютага. Прэзентуюць камедыю і за мяжой - ужо гатовыя англійскія і літоўскія субцітры.