Рэтраспектыву памяці Кірка Дугласа пакажуць на экране Музея гісторыі кіно

7 Сакавіка 2020
Пляцоўка выбраная невыпадкова. Не сакрэт, што ўладальнік ганаровага Оскара мае беларускія карані. Стартуюць кінапаказы з фільма "Чэмпіён", у якім галівудскі акцёр заявіў аб сабе. Убачым і ўзоры прыгодніцкіх стужак, а менавіта карціну "Уліс". Ацэняць кінаманы і вяршыні творчай біяграфіі Дугласа. Напрыклад, складаную псіхалагічную ролю ў фільме "Прага жыцця", дзе, карыстаючыся сваім падабенствам і ўзяўшы перад здымкамі ўрокі жывапісу, акцёр пераканаўча ўвасобіў на вялікім экране постімпрэсіяніста Вінсента Ван Гога. Сінема-паказы будуць суправаджацца дыскусіямі крытыкаў і прыхільнікаў творчасці Кірка Дугласа. Першы сеанс у Музеі гісторыі беларускага кіно ўжо сёння ўвечары.