Рэтраспектыўная выстава "Пра жанчын і пра вясну" Леаніда Шчамялёва адкрылася ў Мінску

5 марта 2020
Пра вясну, любоў і  прыгажосць!   Рэтраспектыўная выстава "Пра жанчын і пра вясну"  народнага мастака Беларусі   Леаніда   Шчамялёва  адкрылася ў сталіцы. На ўсіх жывапісных і   графічных работах   намаляваны жаночыя вобразы. Музамі і   крыніцай   натхнення для аўтара   сталі родныя і блізкія -   мама, жонка, дзеці, унучкі. Такая   сямейная калекцыя   стваралася амаль   паўстагоддзя - у перыяд з пяцідзясятых па двухтысячныя. Усяго ў   Гарадской мастацкай галерэі твораў   Леаніда   Шчамялёва   экспануецца  каля   сарака палотнаў.

Экспазіцыю   народнага мастака Беларусі   можна ўбачыць да   19  красавіка.