Да 90-годдзя мастака кіно і тэлебачання, графіка і жывапісца Міхася Карпука. Сталічныя галерэі арганізуюць юбілейныя выставы, прысвечаныя шматбаковаму таленту майстра. На рэтраспектыве "Да Неба ішоў" прадэманстраваны творы жывапісу і графікі: партрэты сучаснікаў, знаёмыя і ўтульныя куткі Беларусі, лірычныя вясковыя краявіды. Карціны Міхася Карпука знаходзяцца ў музеях Беларусі і ў прыватных калекцыях за межамі краіны.
Рэтраспектыўная экспазіцыя. "Партрэт роднай зямлі" Міхася Карпука
30 июля 2020













