У Мінску праходзяць праслухоўванні юных канцэртмайстраў

13 февраля 2020
У Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі праходзіць 1 Рэспубліканскі адкрыты конкурс канцэртмайстраў імя Валерыя Савіна. Усяго праслухоўванне акампаніятараў аб'яднала каля 70 піяністаў. Гэта навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў і музычных каледжаў, а таксама прафесіяналы. Яны падрыхтавалі вакальныя і інструментальныя творы беларускіх кампазітараў. Таксама са сцэны гучалі і сачыненні замежных аўтараў.

Заўтра пройдуць праслухоўванні ў катэгорыі "Прафесіянал". А ўзнагароджанне і канцэрт лаўрэатаў адбудуцца ў суботу.