Рэгіянальны этап адбору на "Славянскі базар" праходзіць у Мінску

7 декабря 2020

У сталіцы сёння праходзіць рэгіянальны этап нацыянальных адбораў на конкурсы выканаўцаў "Славянскага базару ў Віцебску". Толькі што завяршыўся першы тур для дзяцей (ад 8 да 14 гадоў). Удзельнікі падрыхтавалі па дзве кампазіцыі, адна з песень павінна быць беларускага аўтара і на беларускай мове. Вопыт канцэртных выступленняў і перамогі на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях - абавязковая ўмова ўдзелу.

Прама зараз экспертная камісія раіцца, каб прыняць рашэнне, хто акажацца ў другім туры. З кожнай вобласці і Мінска выберуць да пяці ўдзельнікаў. А ў 17:30 юныя выканаўцы саступяць сцэну дарослым (ад 18 да 31 года).