Рэгіянальныя адборы на вакальны конкурс у рамках "Славянскага базару" праходзяць у гарадах Беларусі

12 декабря 2018

Рэгіянальныя адборы на вакальны конкурс у рамках "Славянскага базару" праходзяць зараз у гарадах Беларусі. І сёння сваіх фіналістаў вызначыла Мінская вобласць. На сцэне каледжа мастацтваў - больш за 3 дзясяткі юных і прафесійных артыстаў. Журы ацэньвала не столькі выбраны рэпертуар (песні беларускіх аўтараў і сусветныя хіты), колькі вакальныя даныя і артыстычныя здольнасці.

Конкурсную эстафету прыме Гомельская вобласць 14 снежня. І гэта фінал рэгіянальнага этапу. З 70 відэавыступленняў выберуць 20 лепшых - 10 дзяцей і 10 дарослых выканаўцаў. Яны змогуць пазмагацца за пуцёўку ў фестывальны Віцебск. Імёны прадстаўнікоў Беларусі на міжнародным конкурсе вызначацца ў сакавіку.