Развіццё літаратурных сувязяў Беларусі і Узбекістана абмеркавалі ў музеі Янкі Купалы

31 июля 2019

Прадстаўнікі саюзаў пісьменнікаў і акадэмій мастацтваў, журналісты і музейныя супрацоўнікі  пагаварылі пра гістарычнае мінулае і пераклады сучаснай літаратуры. Успомнілі і спадчыну беларускага паэта Сцяпана Ліхадзіеўскага. У гады вайны ён перакладаў узбекскія вершы на беларускую мову і жыў у Ташкенце.

У Беларусі працягваюцца дні культуры Узбекістана. Сёння майстры мастацтваў гэтай краіны дадуць канцэрт у Бабруйску. Музыканты, вакалісты і харэографы выступяць у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі.