Разбавіць беларускую восень яркімі фарбамі фестываль азербайджанскай культуры

21 сентября 2018

Заўтра "Бакінскі бульвар" адразу на некалькіх лакацыях раскажа пра культуру гэтай краіны, будзе працаваць выстава дываноў, выступяць артысты беларускай і азербайджанскай эстрады. Абяцаюць стравы нацыянальнай кухні, а таксама раскрыюць сакрэты іх прыгатавання. А зрабіць сэлфі можна будзе на фоне легендарнай Дзявочай вежы.

Культурная эстафета працягнецца і ў нядзелю. Каларытнымі традыцыямі здзіўляць мінчан і гасцей сталіцы будзе Індыя.