Разгледзець у драбнюткіх дэталях рарытэты Нацыянальнага гістарычнага без білетаў, экскурсаводаў і па-за зачыненымі памяшканнямі. Найбуйнейшае музейнае сховішча краіны зафіксавала ў фота беларускія артэфакты і размясціла іх у панадворку музея на Маркса. Гэтая выстава - міні-копія праекта, якую ўбачылі тысячы мінакоў на плоце сталічнага парку Чалюскінцаў. Зараз замест сямі дзясяткаў банераў - 26. У выставачным праекце сабралі артэфакты ўсіх 5 філіялаў музея. Так, пастараліся адлюстраваць прыроду, тэатры, музыку, кіно і дзяржаўнасць праз прызму беларускай гісторыі. Інфармацыя для мінакоў - на рускай, беларускай і англійскай мовах.
Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея - без білетаў, экскурсаводаў і па-за зачыненымі памяшканнямі
1 ноября 2020













