Раней невядомыя палотны Радзівілаў выстаўлены ў Мірскім замку

16 мая 2014

Сенсацыйнае для даследчыкаў адкрыццё адбылося паўтара года назад. І ўвесь гэты час ішлі перамовы з уладальнікамі рэліквій. Яны належаць княжаму роду, нашчадкі якога жывуць у адным з замкаў Баварыі. І вось сёння магнацкія партрэты прадставілі ў Партрэтнай зале Мірскага замка.


Алена Борматава - аб вяртанні спадчыны.


17 месяцаў перамоў і тры паездкі ў Германію, перш чым 18 раней невядомых партрэтаў рода Радзівілаў прадставяць у Беларусі. Самаму маладому з іх - 130 гадоў. Ён жа - адзіны падпісны. Аўтарства астатніх - невядома.


Тэра-інкогніта беларускай спадчыны перастала быць невядомай летам 2012, калі дырэктар музея прыехала да нашчадка ўладальнікаў Мірскага замка.


Нямецкі Шылінгсфюрст, адкуль прыехала прыватная калекцыя князя Гогенлоэ - невялікі горад у Баварыі за 270 кіламетраў ад Мюнхена. З насельніцтвам ўсяго каля трох тысяч чалавек. У беларускім Міры - на тысячу больш. І там і там сярод славутасцяў - замкі. Нямецкі -належыць нашчадкам сям'і Гогенлоэ-Шылінгфюрст. Менавіта там, у хатніх дварцовых калідорах знаходзіліся раней невядомыя для беларусаў скарбы - сямейны партрэты роду Радзівілаў.


Да роду Радзівілаў князь Канстанцін не мае анікаякага дачынення. Ён нашчадак бакавой лініі. Яго прапрабабуля была кузінай унучкі князя Дамініка Радзівіла.


Усе партрэты датуюцца 19 стагоддзем - гэта копіі больш старажытных выяў магнацкага роду. У даследчыкаў была версія, што 2 раставыя партрэты памерам больш за 2 метры - работа Гескага. Таго самага, які распісваў касцёл у Нясвіжы, аднак версія не пацверджана.


Першым у экспазіцыі прадставілі міфічнага прашчура Радзівілаў - Войшулка. Вывучаць даследчыкі будуць не толькі манеры пісьма, аўтарства, але і жаночыя ўпрыгажэнні на партрэтах. Гэта сямейныя рэліківіі.


У хуткім часе не выключана магчымасць прадставіць у Мірскім замку і карціны Карла Брулова з калекцыі князя Гогенлое. У свой час ён забараніў дэманстрацыю палатна з выявай Стэфаніі Радзівіл - музы Пушкіна і і цешчы канцлера Германіі Хлодвіна - у Рускім музеі, але згода на экспанаванне ў Беларусі амаль атрымана.