Радыё "Культура" запрашае на "Хвалі мастацтва"

19 декабря 2019
Падарунак для слухачоў ад радыё "Культура". Да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё, які краіна адзначыць у лістападзе наступнага года, нашы калегі падрыхтавалі маштабны інтэрактыўны праект. Радыйшчыкі выйдуць са студый, адставяць мікрафоны ў бок, каб сустрэцца са сваёй аўдыторыяй. "Радыё: на хвалі мастацтва" - гэта шэраг тэматычных вечароў, дзе слухачы даведаюцца факты з гісторыі і сучаснасці Беларускага радыё, праслухаюць рэдкія фондавыя запісы, сустрэнуцца з былымі і цяперашнімі галасамі радыёэфіраў. 

Вечары праекта "Радыё: на хвалі мастацтва" будуць праходзіць раз на месяц на працягу года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Першая сустрэча адбудзецца ўжо сёння ўвечары, пачатак  а 19-й гадзіне.