Працы Надзеі Хадасевіч-Лежэ прывезлі з Францыі ў Мінск

23 октября 2019
Супрэматызм, кубізм і пурызм у фармаце карцін Надзеі Хадасевіч-Лежэ  ўжо сёння на сценах Нацыянальнага мастацкага музея. У музеі адкрываюць юбілейную выставу французскай мастачкі з беларускім сэрцам. Акрамя 15 графічных дароў, якія зрабіла сама Надзея Пятроўна, - палотны з трох прыватных французскіх калекцый. Чатыры дзясяткі арыгінальных прац даставілі самалётам. Тут партрэты міністра культуры СССР Фурцавай, касманаўта Цітова і майстра Шагала. Акрамя таго, з сваіх архіваў Нацыянальны мастацкі музей прапануе і перапіску Хадасевіч-Лежэ з дырэктарам музея Аленай Аладавай. 

Працы знакамітай Надзі - у кампаніі з керамікай Пабла Пікаса, якая была падораная Нацыянальнаму мастацкаму музею, і графікай Фернана Лежэ. Дарэчы, упершыню экспануюць і шпалеру, створаную па яго эскізах. Экспазіцыя прадоўжыцца месяц.