Работы Фердынанда Рушчыца папоўняць збор мастацкага музея

9 марта 2020
Тры арыгінальныя эскізы Фердынанда Рушчыца папоўняць збор Нацыянальнага мастацкага. Працы пейзажыста выкупілі ва ўнука,  дарэчы, поўнага цёзкі свайго знакамітага дзеда,  дзякуючы пасольству Беларусі ў Швейцарыі. Дзве карціны прысвечаныя Мінску. Да гэтага года ў зборы Нацыянальнага мастацкага  была толькі адзіная работа  майстра - "Ля касцёла". Публічна прэзентуюць мастацкі квартэт 22 сакавіка. Гэтыя карціны стануць асновай фінальнага экспазіцыйнага праекта, ён ужо на стадыі падрыхтоўкі.

Нацыянальны мастацкі музей даў старт Году Рушчыца

Нагадаем, ЮНЕСКА ўключыў 150-годдзе са дня нараджэння Рушчыца ў каляндар памятных дат. Спадчыну мастака, які нарадзіўся недалёка ад Валожына і стаў запатрабаваны ў Еўропе,  сёння выкупляюць на аўкцыёнах за дзясяткі тысяч долараў. Наша маляўнічая галерэя ўжо дала старт Году Рушчыца: на радзіме мастака раскрыюць  невядомыя факты з яго біяграфіі ў фармаце круглага стала.