Пятая Маскоўская біенале сучаснага мастацтва ў самым разгары

23 сентября 2013

На гэтым тыдні са сваімі працамі расіянаў пазнаёмяць і беларусы. Як ідзе падрыхтоўка да выставы? І ў чым сутнасць праекта пад назвай Дэкадзіроўка. Архетыі адэкватнага часу, даведваўся наш уласны карэспандэнт у Маскве Максім Кароткін.

Беларускі праект - свайго роду даследаванне часу. 20 стагоддзе даўно скончылася, але жыве не толькі ў нашай памяці, але і ў рэчах, якія вакол нас. Беларуская дэкадзіроўка - гэта пра тое, як адлюстроўваецца на нас наша мінулае.


Пасаж пра шпалеры - не проста метафара. Аўтары прынцыпова шукалі аўтэнтычныя прадметы савецкага дэкору: усё-такі прымета часу. У праекце дэкадзіроўка галоўнае не толькі рэчы, але і іх характарыстыкі. Андрэй Шчукін наўмысна здымаў на плёнку гэтыя фрагменты мінулага.


Канстанцін Селіханаў прадставіць масквічам сваю чаргу. Кампазіцыя нібыта рухаецца з аднаго люстэрка ў другое, метафарычна выцягваючыся ў бясконцую чалавечую чараду.


Сёння выставу беларускіх прац толькі пачалі манціраваць, па задуме аўтараў, яна павінна разумова вярнуць гледача да дзіцячых асацыяцый і звязаць іх з вобразамі сённяшняга дня. Злучыўшы ў сабе поры і эпохі.