Пяць творчых пляцовак Слуцка аб'ядналіся ў адно свята рамёстваў

21 сентября 2013

Нацыянальная сувенірная прадукцыя сёння ў літаральным сэнсе аперазала Слуцк. Горад быў падзелены на шматлікія рамесніцкія пляцоўкі. З кожнага кутка гучала народная музыка, а наведвальнікаў запрашалі на майстар-клас.



Марына Мураўёва, не змагла прайсці міма і даведалася сакрэты нацыянальнага беларускага ткацтва.



Рушнікі, саламяныя цацкі, лялькі-абярэгі і гліняныя вырабы. Паўтысячы майстроў і рамеснікаў цэнтральнага рэгіёну праводзяць адкрыты майстар-клас па традыцыйным мастацтве. Пяць творчых пляцовак Слуцка аб'ядналіся ў адно свята рамёстваў.


Госці свята знаёмяцца і набываюць сапраўдныя брэнды вобласці. Капыльскія рушнікі, лагойскую кераміку, вырабы з клецкай лазы. Для ўсіх ахвотнікаў на пляцоўцы каля фабрыкі мастацкіх вырабаў Слуцкія паясы арганізаваны майстар-клас па ткацтве.


Каб выткаць метр такога пояса, патрэбен цэлы тыдзень. Але ўсё залежыць ад спрыту і ўмення майстрыхі. Вырабляць паясы з шэрсці або лёну. Самае галоўнае ў гэтай справе - дакладна паўтарыць узор.


На свята прыехалі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў вобласці. Усе ад малога да вялікага прымалі ўдзел у шматлікіх творчых спаборніцтвах. Карына Сулім - адна з удзельніц конкурсу Беларуская лялька. У ім навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва прадэманстравалі выставу ўласных лялек. У дзяўчынкі невялікі творчы стаж - год. Але з-пад яе рук выйшла не адна лялька-абярэг.


Падчас свята лепшыя народныя і фальклорныя калектывы ладзілі імпрэзу. Гандлёвыя рады парадавалі скідкамі на мясную прадукцыю. Амаль кожны лічыў сваім абавязкам зрабіць фотаздымак каля помнікаў слуцкаму поясу і ткачу. Дарэчы, усталявалі іх у гэтым годзе каля новай фабрыкі Слуцкія паясы, куды зараз завозяць новае нямецкае абсталяванне. Менавіта на ім будуць вырабляцца дакладна падобныя на старадаўнія слуцкія паясы.