Пяць каналаў Беларускага радыё пашырылі праграмную лінейку да восені

1 октября 2019

На "Радыус FМ" з'явяцца новыя рубрыкі і інтэрактыўныя шоу. 

Сёння на Беларускім радыё стартаваў новы сезон. Адразу пяць каналаў пашырылі праграмную лінейку да восені. Так, на самым хітовым "Радыус FМ" з'явяцца новыя рубрыкі і інтэрактыўныя шоу. Акрамя таго,  хваля 103,7 загучыць новымі галасамі. Пазнавальнымі праграмамі і забаўнымі віктарынамі напоўніць эфір радыёстанцыя "Сталіца".

Хай-тэк-тэму падтрымае праект "Тэхнаманія" пра беларускія распрацоўкі і стартапы. Зарад добрага настрою для ўсёй сям'і дасць штотыднёвая інфармацыйна-забаўная праграма "Суботнік". Асобны час вяшчання адвядуць падрыхтоўцы нашых атлетаў да летняй Алімпіяды-2020 у Токіа. 

Пашырыла аўдыторыю ў гэтым сезоне і міжнароднае радыё "Беларусь". 

Дзякуючы кааперацыі з інтэрнацыянальным мультымедыйным сэрвісам зараз анлайн-версію эфіру можна паслухаць з любой мабільнай платформы.

Валерый Радуцкі, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання радыё "Беларусь""Радыё "Беларусь" - гэта радыё, якое распавядае  пра нашу краіну  замежным слухачам, прычым робіць гэта на 9 мовах. Тое асноўнае, што  мы робім - гэта  асвятляем грамадска-палітычнае жыццё нашай краіны і культуру. У новым сезоне мы будзем распавядаць, як у нас праходзіць перапіс насельніцтва". 

На Першым нацыянальным канале будзе больш аналітыкі і прамых эфіраў.

Радыёканалы медыяхолдынга абнавілі праграмную лінейку. 

Інфармацыйнае і грамадска-палітычнае вяшчанне на Першым нацыянальным канале таксама не адстае. У новым, юбілейным сезоне будзе больш аналітыкі і прамых эфіраў. Акрамя таго, да 95-годдзя Беларускае радыё адкрые свае залатыя фонды - унікальныя аўдыязапісы будуць даступныя ў эфіры, а таксама на афіцыйным YouTube-канале.