"Падарожжы" Юрыя Платонава ў Нацыянальным мастацкім

29 марта 2020
Візу для падарожжаў па старым Вільнюсе або сонечным Гурзуфе можна атрымаць у касах Нацыянальнага мастацкага. Праўда, у выглядзе білета на новую выставу. У галоўным холе музея і ў прасторы арт-кафэ  два дзясяткі маляўнічых скетчаў. Іх аўтар - Юрый Платонаў. За два гады гомельскі мастак наведаў больш  за дзесяць пленэраў  Расіі, Украіны, Літвы і Чарнагорыі. У гэтых рабочых паездках і ствараў натурныя карціны і эскізы. Так, раніца ў Будве і яхт-клуб Гомеля  намаляваны алеем на палотнах.

Экспазіцыя будзе працаваць да 3 мая

Юрый Платонаў нарадзіўся ў Малдове, але ўжо ў Беларусі скончыў Акадэмію мастацтваў пад кіраўніцтвам народнага мастака БССР  Мая Данцыга. Экспазіцыю можна ацаніць да 3 мая.