У гэтым горадзе гавораць па-польску, а вось спяваюць па-беларуску. Прымацкая бяседа недалёка ад беларуска-польскай мяжы сабрала на адной сцэне дзясяткі фальклорных ансамбляў этнічных беларусаў. Тут музычны фестываль праходзіць ужо чацвёрты раз. Сёлета паслухаць нашу Купалінку прыехала каля 10 тысяч гасцей.
З Польшчы - наш карэспандэнт Паліна Іванча.
Гэты горад няцяжка знайсці на карце: трэба правесці лінію ад Ваўкавыска да Беластока і прыкладна пасярэдзіне паставіць кропку. Міхалова. Тут гавораць па-польску, а вось спяваюць выключна па-беларуску.
Выканаць Купалінку, Ружу кветку і знакамітую Чарку на пасашок на Міжнародны фестываль беларускай песні Прымацкая бяседа вось ужо чацвёрты год запар прыязджаюць дзясяткі фальклорных ансамбляў з усёй Польшчы.
Марэк Назарка, бургамістр г. Міхалова, Польшча: Для Міхалова гэта ўжо своеасаблівая візітная картка. Паводле звестак перапісу насельніцтва, тут жыве 12% беларусаў, а палова атаясамляюць сябе з Беларуссю і беларускай культурай. Карані большасці сем'яў беларускія.
Каса, дровы, армейскія лыжкі, драўляныя чаравікі і веласіпедны гудок - складана ўявіць, але ў руках Аляксандра Зубко гэта музычныя інструменты.
Усяго ў Беластоцкім краі сёння жыве каля 200 тысяч этнічных беларусаў.
Аляксандр Авяр'янаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы: Мы выхаваныя на традыцыях беларускай культуры, якую аднавілі Пясняры. Любая песня з іх рэпертуару - гэта шэдэўр беларускай культуры. І вядома, і Ты мне вясною прыснілася, і Рэчанька, рэчанька.
А вось песням гэтых сучасных беларускіх выканаўцаў сапраўды наканавана стаць музычнымі легендамі новага пакалення. Алёна Ланская прывезла ў Міхалова Белую ластаўку. Адпускаць артыстаў за кулісы гледачы катэгарычна не хацелі - на біс госці выходзілі на сцэну некалькі разоў.
Гэтымі днямі колькасць насельніцтва Міхалова вырастае ў 2, а то і ў 3 разы. Прымацкая бяседа збірае 10 тысяч гасцей. Па беларускую песню сюды кожны год у першую суботу жніўня з'язджаюцца з усёй Польшчы. І не толькі. Гавораць, беларускую Купалінку ведаюць і спяваюць у Англіі і нават у Францыі.














