Прамая трансляцыя фіналу "Еўрабачання" ў 22:00 на "Беларусь 1"

23 мая 2015

У Вене сёння пройдзе грандыёзная музычная падзея. Вечарам "Беларусь 1" пачне прамую трансляцыю фіналу "Еўрабачання-2015". Крытыкі гавораць, што па змесце гэта будзе адзін з наймацнейшых конкурсаў за апошнія гады. Гледачы сёння пачуюць прэм'еру гімна юбілейнага "Еўрабачання", а таксама стануць сведкамі далучэння Аўстраліі да Еўропы. У рамках святкавання гэтай краіне дазволілі адзін раз прыняць удзел у шоу. На сцэне ўдзельнікі абяцаюць спаліць раяль і адправіць у палёт Канчыту. А падчас галасавання свае здольнасці прадэманструе вядомы перкусіяніст Марцін Грубінгер. Што да конкурснай праграмы, эксперты ставяць у тройку лідараў Швецыю, Аўстралію і Ізраіль. Хто ж насамрэч выйграе "Еўрабачанне", пакажуць каналы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" сёння а 10-й гадзіне вечара.