Праслухоўванне на дзіцячае "Еўрабачанне 2019" адбудзецца 20 жніўня

16 августа 2019

Праслухоўванне прэтэндэнтаў для ўдзелу ў нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне 2019" адбудзецца ў аўторак, 20 жніўня. Яно пачнецца апоўдні ў Белтэлерадыёкампаніі. Медыяхолдынг з'яўляецца арганізатарам праекта як адзіны ў нашай краіне прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Напярэдадні завяршыўся прыём заявак. У нацыянальным адборы падахвоціліся прыняць удзел 44 прэтэндэнты. Сярод іх як сольныя выканаўцы, так і калектывы. Паводле палажэння конкурсу, па выніках праслухоўвання прафесійнае журы вызначыць ад сямі да дзесяці ўдзельнікаў фіналу. Ён адбудзецца ў фармаце гала-канцэрта не пазней за 27 верасня. Пераможца праекта будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Трыумфатар нацыянальнага адбору прадставіць нашу краіну на дзіцячым "Еўрабачанні 2019" 24 лістапада ў Глівіцэ.