Прайшлі здымкі відэавізітоўкі Беларусі для "Еўрабачання"

17 марта 2015

Сёння ў Мінску прайшлі здымкі відэавізітоўкі Беларусі для "Еўрабачання". Юзары і Маймуна атрымалі пасылку з сюрпрызам з Аўстрыі. Гэтая гісторыя і легла ў аснову роліка, які ўбачыць уся Еўропа і Аўстралія перад выступленнем беларускіх удзельнікаў шоу. Прадзюсары візітовак "Еўрабачання" сёлета зноў зрабілі акцэнт на турыстычных месцах краін-удзельнікаў. Здымкі праходзілі ў Верхнім горадзе, Траецкім прадмесці, ля опернага тэатра і ў раёне плошчы Перамогі. Але ў Мінску падрыхтоўка беларускай візітоўкі не завяршаецца.