Прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў конкурсу "Маладыя таленты Беларусі"

12 декабря 2016

"Маладыя таленты Беларусі" - праект Першага канала Беларускага радыё -  сёлета адкрыў паўсотні юных здольнасцяў.

Сёння ў  вялікай студыі  Домарадыё прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і дыпламантаў  шостага  музычнага спаборніцтва. Тут  жа адбыўся Гала-канцэрт  маладых зорачак. Конкурс заваяваў ужо  любоў аўдыторыі, у яго ў партнёрах  Вялікі тэатр Беларусі і кампанія "Мьюзік Лайн". Спецыяльныя дыпломы і сімвалічныя  медалі  прадстаўнікі розных рэгіёнаў    атрымалі  за  яркі сцэнічны вобраз, творчую індывідуальнасць, артыстызм і стыль. Сярод жа трыумфатараў  форуму  мінчанка  Зіна Купрыяновіч з Гран-пры   ў намінацыі "Эстрадны вакал". У "Спадчыне",  заваяваўшы Гран-пры,  лепшай стала Патрыцыя Свіціна. А  сярод прадстаўнікоў інструментальнай музыкі Гран-пры ўзяў Уладзіслаў Хандогі.

Конкурс  дае музыкантам  права актыўнай ратацыі ў эфіры першага канала Беларускага радыё. 14 студзеня ў студыі Белтэлерадыёкампаніі "600 метраў" адбудзецца запіс тэлевізійнай версіі гала-канцэрта пры ўдзеле пераможцаў. Шоу будзе паказана ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3".