Бывай, Джэймс Бонд. Пайшоў з жыцця легенда Галівуда - брытанскі акцёр Шон Конеры

31 октября 2020

Сумная навіна прыйшла са свету кінематографа. Пайшоў з жыцця легенда Галівуда - брытанскі акцёр Шон Конеры. Яму было 90 гадоў.

Сусветную вядомасць Конеры прынесла роля агента 007 Джэймса Бонда. І, згодна з апытаннямі гледачоў у розных краінах, ён неаднаразова прызнаваўся лепшым выканаўцам ролі Бонда.

А за ўсю сваю прафесійную кар'еру зняўся больш чым у 70 карцінах. Пра смерць паведамілі родныя акцёра. Ён памёр у сне ва ўласным доме на Багамскіх астравах. Там знакаміты шатландзец жыў з 2003 года пасля завяршэння кар'еры. За тры гады да гэтага брытанская каралева пасвяціла Шона ў рыцары.