Развітанне з Алегам Табаковым пройдзе ў чацвер ў Маскоўскім мастацкім тэатры імя Чэхава

13 марта 2018

У чацвер артыста пахаваюць на Новадзявочых могілках. Акцёр і рэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра імя Чэхава памёр напярэдадні на 83-м годзе пасля працяглай хваробы. Народны артыст СССР кіраваў тэатрам 18 гадоў. Больш чым за паўстагоддзя на сцэне і на экране Алег Табаков сыграў звыш 200 роляў.