Развітанне з Ігарам Лучанком пройдзе заўтра ў 11:00 у сталічным Доме афіцэраў

13 ноября 2018

Развітанне з народным артыстам Беларусі і СССР Ігарам Лучанком пройдзе заўтра.

Яно пачнецца ў 11:00 у сталічным Доме афіцэраў. Пахаваюць кампазітара на Маскоўскіх могілках. Народны артыст Беларусі і СССР, майстар, які здолеў стаць аднолькава блізкім і зразумелым розным пакаленням, пайшоў з жыцця ўчора. Яму было 80.