Развітанне з Аўгустам Мілаванавым пройдзе на галоўнай сцэне Купалаўскага

19 Ліпеня 2019

Адзін з вядучых артыстаў тэатра, народны артыст Беларусі пайшоў з жыцця сёння. Яму было  82 гады. Тэўе ў "Памінальнай малітве", Восіп у гогалеўскім "Рэвізоры", гаспадар у "Святой прастаце". На беларускай сцэне, якой артыст аддана служыў з 1962 года, ён стварыў незабыўныя вобразы.

Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у аматарскіх тэатрах.