"Праменад" з Ларысай Гулякевіч

25 января 2019

Экспазіцыя да юбілею Беларускага цырка, спартыўная мода канца XIX стагоддзя і Міжнародны мастацкі праект "Мы разам пішам будучыню". Час планаваць культурную праграму выхадных. У эфіры “Праменад” з Ларысай Гулякевіч. Праект "Мы разам пішам будучыню" пачаў працаваць у Цэнтры сучасных мастацтваў. Ён распавядае, што натхніла 10 мастакоў з розных краін на стварэнне сваіх карцін у латвійскім горадзе Даўгаўпілсе. Асаблівая атмасфера Даўгавы, родных мясцін сусветна вядомага мастака Марка Роткі натхняла мастакоў падчас 14 міжнароднага сімпозіума. На працягу двух тыдняў майстры з сямі краін свету (ЗША, Ірландыя, Нідэрланды Польшча, Германія, Венгрыя і Латвія) жылі і працавалі ў Даўгаўпілсе, адлюстроўвалі сваё ўспрыняцце мастацкай рэальнасці. Пасля Рыгі Мінск - другі горад выставы. Далей перасовачны міжнародны праект наведае Вільнюс і Брусель.

Беларускі дзяржаўны цырк адзначае 60 гадоў! Выстава "Дывертысмент" у галерэі "Універсітэт культуры" прапануе цікавыя экспанаты з афішамі, фотаздымкамі, дзеючым рэквізітам і касцюмамі цыркавых артыстаў. Сапраўдны манеж разгарнуўся ў мінскай галерэі - выступленне жанглёраў, дрэсіроўшчыкаў і артыстаў балета. Белдзяржцырк адзначае 60! Сярод экспанатаў першыя чорна-белыя афішы, сучасныя атрыбуты - святлодыёдныя касцюмы танцоўшчыц, якія спецыяльна распрацавалі для фестывалю ў Монтэ-Карла, а таксама мініяцюрная копія будынка з арэнай і грымёркамі.

А вось на спартыўную моду можна палюбавацца ў музеі РСДРП, дзе ўпершыню прапанавана рэканструкцыя спартыўных касцюмаў канца XIX стагоддзя, інвентар і шмат чаго цікавага.
Сукенкі ў падлогу для тэніса і гімнастыкі, унікальныя футболкі гімназічнай каманды. Экспанаты спартыўнай формы канца XIX - пачатку XX стагоддзя аднаўлялі па дакументах і газетных замалёўках. Выстава ў доме I з'езда РСДРП распавядае і пра першыя айчынныя чэмпіянаты, яскравыя перамогі і традыцыі дарэвалюцыйнага беларускага спорту. Сярод іх папулярныя гарадскія гульні: кракет і гарадкі. Шэдэўры сусветнага японскага мастацтва - у Белдзяржфілармоніі. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы.