15 сентября 2017

Вінтажныя ўборы ад Како Шанэль, Поля Пуарэ і Іў Сен-Ларана ў Мінску! Нацыянальны гістарычны музей экспануе прыватную калекцыю адзення мэтра Аляксандра Васільева. Абавязкова наведайце. А вось каб натхніцца музыкай, можна дайсці да Вялікага тэатра і нават не заходзіць унутр.

Падрабязнасці - у Ларысы Гулякевіч. Мэтр Аляксандр Васільеў сам развешвае экспанаты з прыватнай калекцыі адзення. Выстава гістарычнага касцюма называецца «Моднае стагоддзе» і ахоплівае перыяд канца 19-га і усё 20 стагоддзе. Больш як 100 убораў ад Како Шанэль, Поля Пуарэ, Іў Сен-Ларана і безліч цацанкаў тых часоў. Усё гэта ў Мінску, у гістарычным музеі.

Сапраўдныя модныя казкі - ад шэфа тэлешоу «Модны прыгавор» Аляксандра Васільева. Рубрыка «Праменад» трапіла на гісторыка-пазнавальную лекцыю для работнікаў гістарычнага музея з тым, каб потым праводзіліся экскурсіі да 10 студзеня. Маленькі эксклюзіў.

Кожную нядзелю а пятай гадзіне ўвечары перад уваходам ў Вялікі тэатр Беларусі пачынаецца канцэрт класічнай музыкі, ну а праз гадзіну - спектакль на галоўнай сцэне. На гэты раз моцартаўскі Фігара пад дырыжорскай палачкай італьянскага маэстра.

Не, гэта не задума пастаноўшчыкаў - апрануць моцартаўскіх герояў у сучаснае адзенне. Гэты рэпетыцыя оперы «Жаніцьба Фігара», на якую таксама трапіла наша здымачная група. Новая пастаноўка Міхаіла Кіслярова атрымалася яскравай і цікавай. І выконваецца опера не на роднай італьянскай, а на рускай мове. За дырыжорскім пультам 17 верасня - італьянскі маэстра Джанлука Марчыяна.

Палац мастацтваў запрашае адразу на некалькі новых выстаў, адна з іх – юбілейная, Вядомага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі Валерыя Слаука.

Беларусы называюць яго сваім Дзюрэрам. Ён валодае моцным кампазіцыйным мысленнем. Працуе ў складанай і рэдкай на сёння тэхніцы станковай графікі глыбокага друку – афорта, вядомага з пачатку 16 стагоддзя.

У яго работах – персанажы з беларускіх казак і паданняў, а таксама філасофскае адлюстраванне навакольнага свету. Вялікую папулярнасць набылі ілюстрацыі Слаука да двухтомнага энцыклапедычнага выдання «Беларускі фальклор».

Тут адкрыліся яшчэ дзве выставы, прысвечаныя 950-годдзю Мінска і яго асаблівым раёнам. “Арт-тэрыторыя “Асмалоўка” і «Стольнае месца»

Свята польскай культуры пройдзе ў цэнтры Мінска ў суботу, а ў нядзелю – свята яўрэйскай культуры. Нясумных выхадных і да наступнай пятніцы!