12 февраля 2016

Творы Льва Бакста ў розных тэхніках - у Мастацкім музеі, у філармоніі - спалучэнне класічнай музыкі з лацінаамераканскай, а ў Вялікім тэатры артысты балета размаўляць будуць на мове гумару. Падрабязнасці - у нашай рубрыцы "Праменад".

Час і творчасць Льва Бакста. Упершыню ў Беларусі грандыёзны мастацкі праект, прымеркаваны да 150-годдзя нашага суайчынніка, сусветна вядомага мастака, сцэнографа і мадэльера. Запрашэнне ад Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Сусветна вядомы мастак і сцэнограф Леў Бакст нарадзіўся ў Гродне ў 1866 годзе. Рашэннем Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА 2016-ы год быў аб'яўлены годам Бакста.

На выставе экспануецца больш за 200 твораў Льва Бакста і яго суайчыннікаў, топавых мастакоў легендарнага аб'яднання «Свет мастацтва». Толькі такія імёны як Бенуа, Урубель, Кустодзіеў, Рэрых, Левітан і іншыя. Творы ж Бакста прадстаўлены ў самых розных жанрах і тэхніках: ад жывапісу і графікі да тэатральных эскізаў. Дарэчы, як сцэнограф Леў Бакст набыў сусветную славу з балетным праектам пачатку мінулага стагоддзя «Рускія сезоны» імпрысарыа Сяргея Дзягілева.

Вялікі тэатр Беларусі запрашае ў камерную залу на тэатралізаваны гумарыстычны канцэрт, дзе аркестр, балерына і салісты хору выконваюць першыя ролі і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой.

Канцэртны вечар «Паклоннікі» падрыхтавала балетмайстар Вольга Кастэль, якая ўпершыню выступае ў якасці рэжысёра і размаўляе на мове музыкі і гумару аб недахопах сучаснага грамадства. Канцэртная праграма аб'ядноўвае ў сабе драматычны, музычны і пластычны тэатр. Аўтары і ўдзельнікі тэатральнай дзеі імкнуцца знайсці новую форму ўзаемадзеяння з публікай.

Ну а Белдзярэфілармонія прапануе ў нядзелю канцэрт «Паўночнае ззянне» пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова. Спалучэнне цудоўнай класічнай музыкі з лацінаамераканскай створыць адпаведную атмасферу.

Спалучэнне вядомых імёнаў Расіні, Пьяцолы, Сібеліуса з цэлай плеядай лацінаамарыканскіх кампазітараў дае магчымасць па-новаму ўспрымаць класічную музыку. Тым больш што на сцэне Белдзяржфілармоніі такія салісты як скрыпач Марк Бушкоў, альтыст Аляксандр Акімаў і Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Яўгена Бушкова.