Творы Купалы на мангольскай мове. Беларуская класіка ў новым прачытанні на Дні пісьменства

28 августа 2019
Творы Янкі Купалы  на мангольскай мове. Беларускую класіку ў новым прачытанні прэзентуюць на Дні пісьменства  ў Слоніме. Маштабнае свята разгорнецца на цэнтральнай гарадской пляцоўцы ўжо ў гэтую нядзелю. Галоўную літаратурную ўзнагароду - Нацыянальную прэмію - уручаць шасці лепшым беларускім аўтарам. Акрамя таго, падчас Фестывалю кнігі і прэсы пройдзе ўнікальны гістарычны квэст, у якім можна будзе даведацца код Сапегі і якім быў старабеларускі алфавіт. 

Іван Саверчанка, дырэктар  Інстытута літаратуразнаўства  імя Янкі Купалы  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: "У гэтым годзе Нацыянальная літаратурная прэмія  адбылася ў самым лепшым фармаце. Удзельнічала звыш 70 чалавек. У намінацыі "Дэбют" перамагла наша празаік, маладая пісьменніца Станіслава Умец з кнігай "Сэрца Сакуры".

Завершыцца Дзень беларускага пісьменства, які праводзіцца вось ужо 26-ты раз, урачыстай перадачай эстафеты гораду Бялынічы Магілёўскай вобласці, дзе свята пройдзе ў 2020 годзе.