Праграму вечароў Вялікага тэатра адкрываюць несмяротныя хіты Клаўдзіі Шульжэнкі

14 июня 2019

У гэтыя хвіліны ў Нясвіжы стартуе трохдзённы музычны форум. Адкрываюць праграму вечароў Вялікага тэатра несмяротныя хіты Клаўдзіі Шульжэнкі. Сёлета ў рэзідэнцыю Радзівілаў салісты оперы і балета прывезлі абноўленую пастаноўку "Рамэа і Джульета", два канцэрты з творамі Станіслава Манюшкі і "Тоску" Пучыні. Усяго ў афішы сем паказаў. Кульмінацыяй стане гала-канцэрт 16  чэрвеня.