Праграмай развіцця ААН абраныя трыццаць пілотных праектаў

7 апреля 2016

Праграмай развіцця ААН на конкурснай аснове абраныя трыццаць пілотных праектаў (па пяць ад кожнай вобласці Беларусі) для таго, каб выявіць і падкрэсліць адметнасці таго ці іншага населенага пункта. Сярод лепшых ініцыятыў, якія атрымаюць сродкі на ўвасабленне, і Чэрвеньскі раён з праектам аднаўлення музея. Падрабязнасці ў Ксеніі Лебедзевай.

Станіслаў Манюшка - наднацыянальны герой. Яго пяру належыць і першая беларуская опера «Ідылія», і першая польская. Кампазітара добра ведаюць у Ватыкане. З дазволу Папы Рымскага ён напісаў «Вастрабрамския літанні» - спевы, прысвечаныя іконе Божай Маці Вастрабрамскай. Зараз іх выконваюць толькі па вялікіх святах і ў гонар прыезду біскупаў і пап. Нягледзячы на значнасць імя ў сусветнай культуры, музей Манюшкі адзіны. І той у аварыйным стане.

За 60 гадоў існавання музея сабраныя афішы і касцюмы з оперных пастановак, клавіры вакальнай і інструментальнай музыкі. У экспазіцыі ёсць і арыгінальны нотны запіс з першай нацыянальнай оперы. Невядома, які лёс напаткаў бы такія рэдкія рэчы, калі б пытанне з пераездам не было своечасова вырашана.

Алена Забаронак, дырэктар Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея: "Менавіта тут будзе знаходзіцца абноўлены музей кампазітара Станіслава Манюшкі. Мы можам прайсці ў адну з будучых экспазіцыйных залаў. Мы плануем дастаць тыя рэчы і тыя экспанаты, якія яшчэ знаходзіліся ў фондах".

Станоўчага рашэння з боку Праграмы развіцця ААН ніхто не чакаў. Таму працу пачалі самастойна - грошы дапамаглі сабраць людзі, неабыякавыя да творчасці Манюшкі і беларускай музыкі. А будынак у пасёлку Смілавічы застаўся ад дзіцячай музычнай школы.

Аксана Калёнiк, аўтар праекта: "Мы вырашылі паспытаць шчасця і папанавалі свій праект для ЮНЕСКА. Адным з пытанняў з'яўляецца закупка новага інтэрактыўнага абсталявання. Аўдыягіды, відэагіды, сенсарнае абсталяванне - усё, што дазволіць любому чалавеку пазнаёміцца з творчасцю Манюшкі".

Месца для музея абрана невыпадкова. Тут знаходзіцца палацава-паркавы комплекс XVIII - пачатку XIX стагоддзя, які належыў дзядзьку кампазітара. І менавіта тут былі напісаны яго першыя музычныя творы. Такія аб'екты - гэта пашырэнне магчымасцяў унутранага турызму: адкрыццё новых гасцініц, пунктаў харчавання, распрацоўка новых турыстычных маршрутаў.

Адным з таких будзе «Падарожжа па Ігуменскім тракце», якое пачынаецца ў Мінску з нулявога кіламетра, з Кастрычніцкай плошчы, і пралягае па напрамку, дзе раней хадзілі паштовыя карэты - праз тыя ж Смілавічы.

Таму абноўлены музей Станіслава Манюшкі пуставаць ня будзе. Тым больш праект плануецца рэалізаваць ўжо да 2019 года - 200-годдзя кампазітара.