Праграма "Магія танца" на сцэне Музычнага тэатра

3 мая 2019

Ад класікі да эстрады. Праграму "Магія танца" на сцэне Музычнага тэатра прапанавала кафедра харэаграфіі Універсітэта культуры і мастацтваў. Кампазіцыі стварылі выкладчыкі і студэнты. Дарэчы, многія танцоўшчыкі - пастаянныя ўдзельнікі нацыянальных адбораў Белтэлерадыёкампаніі на конкурс "Еўрабачанне". Ансамбль кафедры харэаграфіі і Майстэрня эстраднага танца пры Універсітэце культуры адзначаныя прэміямі спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Канцэрт кафедры харэаграфіі прайшоў у рамках 17-га фестывалю мастацтваў "Арт-мажор". Форум прадоўжыцца ў Мінску да чэрвеня і завершыцца гала-канцэртам у Доме афіцэраў.