Праект "Час памяці" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

24 мая 2020
Творы з фондаў Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў даступныя для наведвальнікаў. Праект "Час памяці", прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі, сабраў у дзвюх выставачных залах героіка-патрыятычныя палотны, скульптуру і графічныя лісты беларускіх аўтараў розных пакаленняў. Ёсць сярод экспанатаў творы, якія былі набытыя дзясяткі гадоў таму, але ні разу не пакідалі запаснікі. Сёлета Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў таксама працягне папаўняць свой збор. 

Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў: "Спадзяюся, што да канца года мы зможам закупіць тое, што нам даўно хацелася ў нашай калекцыі мець. Ёсць выдатныя творы ў графіцы, якія хацелася б мець, ёсць выдатныя творы сучаснага жывапісу, і таксама іх хацелася б пакінуць, паколькі яны могуць разысціся, і не факт, што ў Беларусі застануцца". 

Выставу цэнтра сучасных мастацтваў можна ацаніць віртуальна

Выставы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў можна ацаніць віртуальна на афіцыйным сайце. Ён працягвае працу і ў штатным рэжыме - з серады па нядзелю.